г, Минск, ул. Захарова, 53
+375 (17) 294-63-61
+375 (17) 283-68-76
admpart@minsk.gov.by
пн-чт 845 - 1800
пт 845 - 1645
сб-вс выходной

все контакты

Проводится конкурс эскизных проектов памятного знака мемориала "Куропаты". Целью данного конкурса является поиск наиболее выразительного художественного отражения образа урочище "Куропаты" как общенационального места памяти и примирения. Положение о порядке организации и и проведения конкурса

ЗАЦВЕРДЖАНА

Загад

Міністэрства культуры

Рэспублікі Беларусь

24.03.2017 г._№_69

ПАЛАЖЭННЕ

аб парадку арганізацыі і правядзення конкурсу эскізных праектаў памятнага знака “Курапаты”

  1. Мэтай конкурсу эскізных праектаў памятнага знака мемарыяла “Курапаты” (далей – конкурс) з’яўляецца пошук найбольш выразнага мастацкага адлюстравання вобраза ўрочышча “Курапаты” як агульнанацыянальнага месца памяці і прымірэння.

2. Арганізатарам конкурсу з’яўляецца Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.

3. Удзельнікамі конкурсу могуць быць скульптары і архітэктары, якія маюць адпаведную прафесійную адукацыю.

4. Інфармацыя аб правядзенні конкурсу размяшчаецца на афіцыйным сайце Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і змяшчае звесткі аб конкурсе, яго ўмовах, крытэрыях і парадку ацэнкі прадстаўленых удзельнікамі матэрыялаў, парадку і тэрмінах абвяшчэння вынікаў конкурсу, а таксама іншыя неабходныя звесткі.

5. Конкурсныя матэрыялы павінны быць прадстаўлены на цвёрдым планшэце памерам 1,0 х 1,0 м, мець сціслую тлумачальную запіску з абгрунтаваннем прапануемага праекта і разлікам яго прыкладнага кошту, генеральны план у маштабе 1:500, праектнае горадабудаўнічае рашэнне прасторы ва ўрочышчы “Курапаты” з памятным знакам, візуалізацыю архітэктурна-пластычнага рашэння твора манументальнага мастацтва і мадэль памятнага знака ў маштабе не менш за 1:10.

6. Кампазіцыйнае і пластычнае выкананне памятнага знака мемарыяла павінна быць вытрымана ў найлепшых традыцыях класічнага і нацыянальнага манументальнага мастацтва, лаканічна ўпісвацца ў ландшафт, быць прысвечаным адбыўшымся ў дадзеным месцы трагічным падзеям і адлюстроўваць ідэю увекавечання памяці ўсіх бязвінна загінуўных ахвяр XX cтагоддзя ў гісторыі Беларусі.

У аснове мастацка вобразнага рашэння памятнага знака мемарыяла павінен быць вобраз капліцы як сімвала агульнанацыянальнай памяці і прымірэння.

Дакладнае месца размяшчэння памятнага знака можа быць прапанавана ўдзельнікамі конкурсу з улікам асаблівасцей праекта і яго архітэктурна-пластычнага рашэння (уключаючы прапановы па добраўпарадкаванні тэрыторыі вакол памятнага знака).

7. Для прыняцця ўдзелу ў конкурсе ў тэрмін па 26 красавіка 2017 г. уключна падаецца заяўка па форме згодна з дадаткам да дадзенага Палажэння па адрасе: г.Мінск, пр. Пераможцаў, 11, каб. 308, кантактныя тэлефоны + 375 17 203 91 31.

Конкурсныя матэрыялы павінны быць прадстаўлены ўдзельнікамі конкурсу 26 красавіка 2017 г. не пазней 17.00 па адрасе: г.Мінск, вул. Някрасава, 3, дзяржаўная ўстанова культуры змешанага тыпу “Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь”.

8. У мэтах захавання ананімнасці аўтараў конкурсныя матэрыялы прадстаўляюцца ўдзельнікамі пад чатырохзначным нумарам, які ўказваецца аўтарамі на ўсіх матэрыялах у левым верхнім вугле, а таксама на канверце ўдзельніка конкурсу.

У запячатаны канверт удзельніка конкурсу ўкладваюцца інфармацыйны ліст, які змяшчае прозвішча, асабістае імя, імя па бацьку (калі такое маецца), а таксама адрас і кантактны тэлефон удзельніка альбо калектыву ўдзельнікаў конкурсу.

Пры парушэнні ўмоў конкурсу і правіл афармлення і прадстаўлення конкурсных матэрыялаў праект не разглядаецца.

9. Конкурсныя матэрыялы разглядаюцца журы на закрытым пасяджэнні не пазней 1 мая 2017 г.

Склад журы зацвярджаецца загадам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.

10. Рашэнне прымаецца ў прысутнасці не менш паловы складу журы адкрытым галасаваннем простай большасцю галасоў прысутных. Пры роўнай колькасці галасоў “за” і “супраць” голас старшыні журы з’яўляецца вырашальным. Рашэнне журы афармляецца пратаколам, які падпісваецца ўсімі членамі журы, якія прынялі ўдзел у галасаванні.

11. Крытэрыі ацэнкі эскізных праектаў:

адпаведнасць умовам конкурсу;

высокі прафесійны ўзровень;

выкарыстанне арыгінальнага рашэння;

адлюстраванне найбольш выразнага вобраза.

12. Канверты ўдзельнікаў конкурсу распячатваюцца пасля вынясення рашэння журы па выніках конкурсу.

13. Рашэннем журы вызначаецца эскізны праект, які заняў 1-е месца, і пераможца (аўтар гэтага эскізнага праекта).

14. Вынікі конкурсу публікуюцца ў тыднёвы тэрмін пасля вынясення рашэння журы на афіцыйным сайце Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.

15. Пераможца конкурсу атрымлівае права на стварэнне помніка ў адпаведнасці з заканадаўствам.

16. Паштовыя і іншыя выдаткі ўдзельнікаў конкурсу аплачваюцца за іх кошт.

17. Пасля заканчэння работы журы конкурсныя матэрыялы вяртаюцца ўсім удзельнікам конкурсу.

Дадатак

да Палажэння аб парадку арганізацыі і правядзення

конкурсу эскізных праектаў памятнага знака “Курапаты”

Форма

Міністэрства культуры

Рэспублікі Беларусь

_______________________________________________________________________________

прозвішча, асабістае імя, імя па бацьку (калі такое маецца), ______________________________

тэлефон

ЗАЯЎКА НА ЎДЗЕЛ У КОНКУРСЕ

Прашу ўключыць мяне ў спіс удзельнікаў конкурсу эскізных праектаў памятнага знака мемарыяла “Курапаты”.

Абавязуюся прадставіць конкурсныя матэрыялы 25 красавіка 2017 г. не пазней 17.00 гадзін па адрасе: г.Мінск, вул. Някрасава, 3, дзяржаўная ўстанова культуры змешанага тыпу “Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь”.

З умовамі конкурсу азнаёмлен і згодзен.

________________ ___________________ __________________________

ініцыялы, прозвішча подпіс дата

V Всебелорусское народное собрание

  • Послание Президента Республики Беларусь
  • Программа социально-экономического развития
  • Концепция национальной безопасности

2017 - Год науки

  • Об объявлении 2017 года Годом науки
  • План мероприятий

Опрос

Куда Вы планируете летом отправить детей на оздоровление?