У гімназіі №5 адбыўся паказ спектакля "Прабабуліна сукенка" студэнцкага тэатра БДУ "Лілея", які прайшоў у рамках святкавання 80-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.
Літаратурна-музычная пастаноўка "ПРАБАБУЛІНА СУКЕНКА, ці Лечаць душы лісты франтавыя" прысвечана нашым мужным продкам, якія ў гады Вялікай Айчыннай вайны змагаліся за радзіму, не шкадуючы свайго жыцця, якія перажылі той страшны час і збераглі ў сабе найлепшыя хрысціянскія якасці: веру, надзею, любоў.