Люблю цябе,
мая Радзіма!
Тут я ўзрасла,
мяне тут маці нарадзіла,
Дзяцінства радасці і мары я насіла,
Чарнобыля мяне тут воблака прыкрыла.
Але ж жыццю на гэтым не спыніцца,
Да сонца кожнаму патрэбна прытуліцца...
Калі ў душы любоў, надзея, вера,
Адчыняцца тады табе ўсе дзверы.
Любові - маці і настаўніца мяне вучылі.
Патрэбна, каб навуку гэту ўсе мы не забылі,
Каб лес шумеў, каб луг квітнеў, каб рэкі чысцінею зіхацелі,
Каб жыць было лягчэй,
каб працаваць на радасць усе хацелі.
Табе Радзіма, нашы здольнасці - вазьмі!
Мне хочацца ўзорам быць маральнай чысціні,
Любіць цябе, служыць народу,
Заўжды стаяць за праўду і свабоду!
Маркоўская Наталля Генадзьеўна
старшы памочнік пракурора Партызанскага раена г.Мінска
юрыст 2-га класа